О клубе

Клуб был основан в 2003 г. энтузиастами, которые стали костяком организации и задали клубную тему (Русь 13 — 14 вв). Позже, осознав свой нравственный инфантилизм, в клуб вступило несколько человек из различных маргинальных движений, возжелавших хлебнуть средневековья и познать всю боль и красоту исторической реконструкции.

Состав клуба

Основное кредо клуба - не количество, а качество. На текущий момент клуб состоит из ? человек (в основном студенты и выпускники исторического факультета МГУ им. А.А. Кулешова). Наши двери всегда открыты для всех желающих приобщиться к реконструкции Средневековой Руси.

Наша жизнь

За более чем восьмилетний срок существования клуба мы приняли участие во множестве международных и белорусских исторических фестивалей living history, праздничных мероприятиях и съемках документальных и исторических кинолент и др.

Сезон 2011

Наравне с основным родом занятий клубом регулярно проводятся проакции. Характер которых не ограничен ни чем и ни кем. Это может быть все, что угодно от совместного плетения макрамэ, до похода на сельскую дискотеку в футболках с надписью «Бей Колхозников».

Новости сайта КИР "Могилёвская хоругвь"

Главная » 2010 » Апрель » 30 » ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ
11:47
ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ
Гістарычный факультэт, які адсвяткаваў у 2009 г. сваё 75-годдзе, з'яўляецца адным з буйнейшых структурных падраздзяленняў установы адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А.Куляшова", падтрымлівае сувязі са шматлікімі ВНУ і навуковымі цэнтрамі Беларусі і замежжа. На 1 верасня 2009 г. тут навучалася 946 студэнтаў, у тым ліку 527 на дзённай форме. Педагагічнай і навуковай дзейнасцю займаюцца 37 штатных выкладчыкаў і 7 штатных сумяшчальнікаў з ліку адміністрацыйных супрацоўнікоў універсітэта. На факультэце працуюць 2 члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі адукацыі, 3 дактары навук, 5 прафесараў, 27 дацэнтаў і кандыдатаў навук.

Галоўным напрамкам дзейнасці з'яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай адукацыі. На цяперашні момант праводзіцца навучанне па дзвюх спецыяльнасцях першай ступені: гуманітарнага профілю "Гісторыя" (у тым ліку па двух напрамках: "Айчынная і ўсеагульная" (са спецыялізацыямі: "Гісторыя Беларусі", "Усеагульная гісторыя", "Гісторыя Расіі", "Гісторыя рэлігіі") і "Археалогія" (са спецыялізацыямі: "Каменны і бронзавы вякі" і "Жалезны век і ранняе Сярэднявечча")) і педагагічнага профілю "Гісторыя. Дадатковая спецыяльнасць" (у тым ліку па дадатковых спецыяльнасцях: "Рэлігіязнаўства", "Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны"). Выпускнікам прысвойваецца адпаведная кваліфікацыя: "Гісторык. Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін", "Гісторык-археолаг. Выкладчык", "Выкладчык". Пачата падрыхтоўка па спецыяльнасцях другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратура): з 2008 г. - "Айчынная гісторыя", з 2009 г. - "Усеагульная гісторыя".

За тэрмін навучання амаль кожны студэнт факультэта прымае ўдзел ў археалагічных раскопках, зборы этнаграфічных матэрыялаў, а ў час гісторыка-краязнаўчай практыкі знаёміцца са шматлікімі помнікамі гісторыі горада, вобласці і рэспублікі. Многія студэнты актыўна займаюцца вучэбнай і навукова-даследчай працай. Дзейнічаюць 3 навуковыя гурткі: археалагічны, этнаграфічны, па вывучэнні праблем гісторыі палітычных партый і рухаў; 11 праблемных груп. Напрыклад, пры археалагічнай лабараторыі на базе археалагічнага гуртка створана СНТ "Археалогія". Тут працуюць дзве праблемныя групы: па вывучэнні матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага сярэднявечча (кіраўнік - заг. кафедры І.А.Марзалюк) і па вывучэнні каменнага і бронзавага вякоў Беларусі (кіраўнік - дацэнт А.У.Коласаў). На базе археалагічнага гуртка і лабараторыі створаны цэнтр археалагічнай рэканструкцыі і рыцарскі клуб. З аднаго боку, гэта дазваляе ажыццяўляць гістарычныя рэканструкцыі метадамі "жывой", эксперыментальнай археалогіі, з другога - папулярызаваць гістарычнае мінулае Беларусі, выхоўваць падрастаючае пакаленне ў духу патрыятызму. Студэнты прымаюць удзел у навукова-практычных канферэнцыях. За мінулы навучальны год на факультэце былі праведзены: рэгіянальная выніковая студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя за 2008 г.; рэгіянальная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя археолагаў "Капыцінскія чытанні"; факультэцкая студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 65-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Студэнты факультэта падрыхтавалі каля 270 дакладаў і апублікавалі 14 тэзісаў, а на V Рэспубліканскім конкурсе навуковых прац навучэнцаў і студэнтаў "Вялікая Айчынная вайна ва ўдзячнай памяці беларускага народа" гістфак адзначаны дыпломам II ступені і двума дыпламамі III ступені.

Юнакі і дзяўчаты прымаюць актыўны ўдзел у спартыўных мерапрыемствах як факультэцкага ўзроўню, так і агульнауніверсітэцкіх (у 2009 г. - 2-е агульнакаманднае месца ў Спартакіядзе студэнтаў універсітэта ў намінацыі "Здароўе" і 3-е - у намінацыі "Спорт"; 1-е месца ў спаборніцтвах па шахматах; 2-е месца па настольным тэнісе; 3-е месца па лёгкай атлетыцы), спартыўныя каманды факультэта належна прадстаўляюць яго на абласных спаборніцтвах (у 2008 г. валейбольная каманда гістфака заняла 2-е месца ў міжінстытуцкай Спартакіядзе Магілёўскай вобласці), а некаторыя студэнты ў складзе зборных каманд ВНУ выязджаюць на Рэспубліканскую універсіяду.

Добраахвотніцкі рух аб'ядноўвае ў сваім шэрагу неабыякавых студэнтаў. Яны дапамагаюць сіроцкаму прытулку ў в.Белая Дрыбінскага раёна, рэгулярна выязджаюць з канцэртамі, конкурсамі, віктарынамі, гульнямі, падарункамі.

Шырокае развіццё атрымаў КВЗ-скі рух, нязменнымі перамогамі сканчаюцца выступы каманд, якія складаюцца са студэнтаў факультэта. Штогод праводзяцца "Вечарына першакурсніка", "Апошні званок", "Спартландыя", "Дзень здароўя".

Удзельнічаюць студэнты факультэта ў акцыях па азеляненні горада і ўборцы тэрыторыі старадаўніх магілёўскіх могілак XIX - пачатку ХХ ст., што мае важнае значэнне для фарміравання адказнасці за стан навакольнага асяроддзя і захаванасць гістарычнай і культурнай спадчыны, выхоўвае патрыётаў малой Радзімы.

Такім чынам, студэнцкае жыццё на факультэце запоўнена не толькі заняткамі, якія вельмі важныя, але і яркімі, цікавымі мерапрыемствамі, у якіх кожны зможа паказаць свае здольнасці.

Зрабіце правільны выбар - паступайце на гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А.Куляшова.

Гістарычны факультэт чакае цябе, абітурыент 2010!
Просмотров: 1374 | Добавил: horugva | Рейтинг: 0.0/0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Статистика сайта:

Ucoz top Каталог TUT.BY
Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Рекламка:

Команда профессионалов АРТАС-ТУР предлагает: - пляжный отдых в любом уголке мира - экскурсии по Беларуси, странам СНГ, Европе - доступный и достойный отдых в Крыму - обслуживание свадеб - скидки и специальные предложения для СТУДЕНТОВ Ждем Вас по адресу: г.Могилев. ул.Королева 20
тел.26 93 95, +375 29 101 9395, +375 29 107 9395, 
+ 375 29 546 93 95

Новости:

Rekonzilka:

Новости мира археологии:

Опрос на сайте:

Как вам новый дизайн сайта?

Результат опроса Результаты
Все опросы нашего сайта Архив опросов
Всего голосовало: 12
Обсудить на форуме