Гістарычный факультэт, які адсвяткаваў у 2009 г. сваё 75-годдзе, з'яўляецца адным з буйнейшых структурных падраздзяленняў установы адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А.Куляшова", падтрымлівае сувязі са шматлікімі ВНУ і навуковымі цэнтрамі Беларусі і замежжа. На 1 верасня 2009 г. тут навучалася 946 студэнтаў, у тым ліку 527 на дзённай форме. Педагагічнай і навуковай дзейнасцю займаюцца 37 штатных выкладчыкаў і 7 штатных сумяшчальнікаў з ліку адміністрацыйных супрацоўнікоў універсітэта. На факультэце працуюць 2 члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі адукацыі, 3 дактары навук, 5 прафесараў, 27 дацэнтаў і кандыдатаў навук. Галоўным напрамкам дзейнасці з'яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай адукацыі. На цяперашні момант праводзіцца навучанне па дзвюх спецыяльнасцях першай ступені: гуманітарнага профілю "Гістор ... Читать дальше » |
Новости: