О клубе

Клуб был основан в 2003 г. энтузиастами, которые стали костяком организации и задали клубную тему (Русь 13 — 14 вв). Позже, осознав свой нравственный инфантилизм, в клуб вступило несколько человек из различных маргинальных движений, возжелавших хлебнуть средневековья и познать всю боль и красоту исторической реконструкции.

Состав клуба

Основное кредо клуба - не количество, а качество. На текущий момент клуб состоит из ? человек (в основном студенты и выпускники исторического факультета МГУ им. А.А. Кулешова). Наши двери всегда открыты для всех желающих приобщиться к реконструкции Средневековой Руси.

Наша жизнь

За более чем восьмилетний срок существования клуба мы приняли участие во множестве международных и белорусских исторических фестивалей living history, праздничных мероприятиях и съемках документальных и исторических кинолент и др.

Сезон 2011

Наравне с основным родом занятий клубом регулярно проводятся проакции. Характер которых не ограничен ни чем и ни кем. Это может быть все, что угодно от совместного плетения макрамэ, до похода на сельскую дискотеку в футболках с надписью «Бей Колхозников».

Новости сайта КИР "Могилёвская хоругвь"

Главная » 2010 » Март » 11 » Ці беларускі наш Магілёў?
22:53
Ці беларускі наш Магілёў?
Магілёў — адзін з найстаражытнейшых беларускіх гарадоў, аднак беларускасці ў ім ані знаку: большасць шыльдаў напісаныя на расійскай мове, тое ж самае можна сказаць пра абвесткі і рэкламу. Нават усходнія сябры, прыязджаючы ў госці, шчыра здіўляюцца: маўляў, чаму няма помнікаў вашым нацыянальным дзеячам, чаму нельга ўбачыць і пачуць праяваў беларускай самабытнай культуры? Вядома ж, гэтыя праблемы ўзніклі ня сёння, аднак вырашаць іх неяк трэба. Калі, канешне, мы і надалей хочам заставацца беларусамі... Аб магчымых шляхах вяртання Магілёва ў арбіту беларускасці чытайце ў актуальным інтэрв’ю з Яўгенам Андрэенкам.
Жыхар нашага горада, Яўген Андрэенка, не прадстаўляе ніякіх палітычных партый або плыняў. Ён — магілёвец, які занепакоены выцясненнем роднай мовы з агульнага і афіцыйнага ўжытку і які мае намер змяніць сітуацыю да лепшага. Яўген зрабіўся ініцыятарам акцыі, сутнасць якой патлумачыў нашаму карэспандэнту...
— Разам з аднадумцамі я звярнуўся да кіраўніцтва горада з прапановай выправіць прыкрае, на мой погляд, становішча, — распавядае Яўген. — Пра тое, што Магілёў — беларускі горад, сёння мажліва толькі здагадвацца. Усе шыльды на крамах, на прыпынках грамадскага транспарту, уся рэклама — на расійскай мове. Мы паважаем мову братняга нам народа, але ж не варта забывацца на тое, што ў нас ёсць і свая ўласная мова...
Незразумелая сітуацыя і з ушанаваннем памяці нашых нацыянальных дзеячоў. У Магілёве ёсць помнік Аляксандру Пушкіну, Тарасу Шаўчэнку, нават азербайджанская суполка неяк знайшла мажлівасць усталяваць помнік суайчынніку... Гэта ўсцешвае, гэта добра, але ж дзе помнікі нашым землякам?
Сябры тапанімічнай камісіі кажуць, што зараз няма сродкаў. Маўляў, калі хочаце помнік, — будуйце за свае грошы. Але ж мы маем надзею на патрыятызм гарадской улады. Усё ж, мы беларусы! Няўжо мы не знойдзем зусім невялікія грошы ў бюджэце, каб усталяваць помнік цалкам не чужому нам чалавеку? Чаму б, напрыклад, не паставіць помнік класіку беларускай літаратуры Максіму Гарэцкаму? Яго імя побач з імёнамі Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа...
Мэта маёй ініцыятывы не ў тым, каб сабраць безліч подпісаў, а ў тым, каб звярнуць увагу новага мэра на гэту надзвычай балючую праблему. Дарэчы, вельмі ўсцешвае той факт, што віншаванні Станіслава Пятровіча на афіцыйным сайце робяцца па-беларуску. Гэта дае надзею на тое, што беларуская мова будзе і надалей пашырацца сярод прадстаўнікоў гарадской улады.
А праблема існуе... Сёння трэба вучыцца думаць і гаварыць па-беларуску. Калі, канешне, мы жадаем, каб нашы дзеці выраслі беларусамі і былі выхаваныя на беларускай культуры. Ня трэба забывацца таксама на тое, што 2010 год на Магілёўшчыне быў абвешчаны Годам роднай мовы. Хочацца верыць, што сітуацыя зменіцца да лепшага і мы рэальна адчуем тое, што ў нас не адна, а дзве дзяржаўныя мовы...
Я ўжо звяртаўся ў структуры гарадской, абласной улады і нават у міністэрства. Мэру Магілёва я прапаноўваў наступнае: Рабіць на беларускай мове шыльды на дзяржустановах, на прыпынках транспарту, а таксама значную частку рэкламы, зваротаў, аб’яваў і іншага інфармавання насельніцтва; Спрыяць адкрыццю беларускамоўных груп у садах і класаў у школах праз актыўнае інфармаванне і заахвочванне бацькоў і дзяцей; Распачаць устаноўку помнікаў беларускім нацыянальным дзеячам і літаратарам, чыё жыццё было звязана з Магілёвам; Спрыяць вяртанню гістарычных назваў магілёўскім вуліцам і праспектам, а таксама спрыяць наданню ім імёнаў беларускіх нацыянальных дзеячоў і літаратараў, чыё жыццё было звязана з нашым горадам; Асабіста спрыяць папулярызацыі беларускай мовы праз выступы на агульнанацыянальных святах і значных культурных мерапрыемствах па-беларуску.
Зараз мая ініцыятыва па збіранні подпісаў пад зваротам да мэра горада працягваецца. Жадаючых прашу далучацца. Звяртаючыся да магілёўскіх уладаў хачу прывесці просты прыклад. У Полацку пры актыўнай падтрымцы старшыні гарвыканкама амаль кожны год усталёўваюцца помнікі дзеячам беларускай гісторыі і культуры. Магчыма, таму Полацк і абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі. Гэтага б хацелася пажадаць і нашаму роднаму Магілёву.
Каб далучыцца да акцыі Яўгена, вы можаце пакінуць сваё прозвішча, імя і імя па бацьку пад гэтым артыкулам у каментарах (пажадана таксама пачуць ваша меркаванне і адносна гэтай акцыі, і адносна ўзнятай праблемы). Або вы маеце магчымасць даслаць звесткі пра сябе, прапановы і пажаданні на электронны адрас Яўгена (yaughen@tut.by).
 
П. Левановіч
http://www.mycity.by/content/view/12902/103/
Просмотров: 1061 | Добавил: horugva | Рейтинг: 5.0/1
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Статистика сайта:

Ucoz top Каталог TUT.BY
Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Рекламка:

Команда профессионалов АРТАС-ТУР предлагает: - пляжный отдых в любом уголке мира - экскурсии по Беларуси, странам СНГ, Европе - доступный и достойный отдых в Крыму - обслуживание свадеб - скидки и специальные предложения для СТУДЕНТОВ Ждем Вас по адресу: г.Могилев. ул.Королева 20
тел.26 93 95, +375 29 101 9395, +375 29 107 9395, 
+ 375 29 546 93 95

Новости:

Rekonzilka:

Новости мира археологии:

Опрос на сайте:

Какую информацию на сайте вы хотелебы видеть?

Результат опроса Результаты
Все опросы нашего сайта Архив опросов
Всего голосовало: 15
Обсудить на форуме