Клуб был основан в 2003 г. энтузиастами, которые стали костяком организации и задали клубную тему (Русь 13 — 14 вв). Позже, осознав свой нравственный инфантилизм, в клуб вступило несколько человек из различных маргинальных движений, возжелавших хлебнуть средневековья и познать всю боль и красоту исторической реконструкции.
Основное кредо клуба - не количество, а качество. На текущий момент клуб состоит из ? человек (в основном студенты и выпускники исторического факультета МГУ им. А.А. Кулешова). Наши двери всегда открыты для всех желающих приобщиться к реконструкции Средневековой Руси.
За более чем восьмилетний срок существования клуба мы приняли участие во множестве международных и белорусских исторических фестивалей living history, праздничных мероприятиях и съемках документальных и исторических кинолент и др.
Наравне с основным родом занятий клубом регулярно проводятся проакции. Характер которых не ограничен ни чем и ни кем. Это может быть все, что угодно от совместного плетения макрамэ, до похода на сельскую дискотеку в футболках с надписью «Бей Колхозников».
11:37 Беларусы — і дудары, і балтаславяне | |
Пасля выступлення Аляксея Дзерманта ў зале бібліятэкі распачалася дыскусія. Магілёўцы дамагаліся ад філосафа адказу на пытанне, ці не прапаноўвае ён беларусам раз’яднацца, раз’ехацца па камунальных кватэрах. — Мы прапаноўваем аб’яднацца, але толькі на іншых прынцыпах, — удакладніў сваю пазіцыю Дзермант. — Каб заразумець, хто такія «мы», трэба спачатку зразумець, хто такі «я». Без гэтага агульнае разуменне нацыянальнай прыналежнасці немажлівае. — Каб пачувацца братамі, — дадаў Тодар Кашкурэвіч, — ня трэба перасяляцца ў камуналку. Мы розныя... Чым кепска тое, што мы будзем жыць паводле традыцый кожны свайго рэгіёна? Давайце будаваць нацыю як супольнасць роўных... Вар’яцтва, напрыклад, калядаваць па-палеску на Глыбоччыне, вар’яцтва святкаваць «Жаніцьбу Цярэшкі» на Гомельшчыне. Вельмі важна, каб кожны рэгіён падтрымліваў менавіта сваю традыцыю. Не «Касіў Ясь канюшыну», не агульны папсовы фальклорны рэпертуар, які распаўсюджваецца на ўвесь народ. Не! Яго не павінна быць! З эрзац-культурай мы не можам згадзіцца... Бо гэта фальш... Мы вельмі хацелі, каб фальклорныя рэчы ня неслі ў сабе пачатак сурагату, — завяршаючы дыскусіі, падкрэсліў Аляксей Дзермант. — Адаптацыя этнічных элементаў у фальклоры павінна сутыкацца з першаўзорам, бо часта мы бачым тое, што фальклор пераўтвараецца ў сярмяжны стыль. І моладзь проста з гэтага смяецца... Уяўляецца, што Беларусь нібыта высокай народнай культуры ня мае, а мы кажам, што мае — і вельмі прыгожую, стылёва дасканалую, якая можа быць фактарам гонару... Але ў той дзень фактарам гонару для ўсіх была яшчэ і беларуская дуда, а дакладней яе стваральнік Тодар Кашкурэвіч. — Спачатку я хацеў пачуць хоць гук дуды, — распавядае ён пра сваё захапленне. — Звярнуўся да аднаго з майстроў... пачаў даследаваць гісторыю і міфалогію дуды. Ездзіў па музеях, гарадах... З досведу Тодара вынікае, што раней дуда рабілася з казы, якую прыносілі ў ахвяру на Каляды. Ёсць нават адпаведная песня: Ня бойся козачка стральцоў-мальцоў, А бойся козачка дзеда старога, Ён цябе заб’е, скуру злупіць, Дуду паш’е«. — Дуда з казы — не зусім музычны інструмент, а рэанкарнаваная жывёла, так бы мовіць, з мёртвых паўстаўшая каза, — заўважае Кашкурэвіч. — Нават у 2000 г. мы запісалі, што на дудзе ігралі пераважна хрэсьбіны і вяселле... Відавочна, што сітуацыя не была стырыльнай... дудар часам іграў і на вячорках, аднак асноўнае поле яго дзейнасці — абрадавыя святы. Канешне, музыка, якую выконвалі дудары, — язычніцкая. Аднак апроч абрадавых песень яны ігралі і полечкі, і вальсы, і мазуркі, і кадрылі... На дудзе ігралі і шляхетную музыку. З дудой у ХІХ ст. была цесна звязана палітычная эліта — шляхта, магнатэрыя. Дуда была сімвалам краіны і займала тое месца, якое яна займае ў Шатландыі, — заключыў Тодар Кашкурэвіч. Музыка, якую іграў Тодар Кашкурэвіч, вартая таго, каб на яе звярнулі пільную ўвагу прадстаўнікі нашай улады, шырокія колы грамадскасці, інтэлігенцыя. Сапраўды, ці варта шукаць або выдумваць нейкія сімвалы самабытнасці беларусаў, калі побач ёсць бадай што галоўны, «жывы», аўтэнтычны сімвал гістарычнай спадчыны нашага народа. П. Левановіч | |
|
Новости: