Доктар гістарычных навук і найлепшы знаўца гісторыі Мінска
збірае матэрыялы, якія стануць асновай для кнігі пра знішчэнне
гістарычнага аблічча беларускай сталіцы ў нашы дні. Пра гэта ён
паведаміў у эфіры ток-шоў "Выбор” на тэлеканале АНТ 23 жніўня. "Я
падрабязна фіксую тую мадэрнізацыю і разбурэнні ў Мінску, каб напісаць
кнігу пра тое, як мянялася гістарычнае аблічча горада ад сканчэння
Другой сусветнай вайны да нашых дзён”, - распавёў доктар гістарычных
навук, прафесар БДЭУ Захар Шыбека. Паводле ягоных слоў, тыя
будаўніча-планіровачныя работы, якія адбываюцца ў Мінску цягам апошніх
год, не адпавядаюць не толькі нацыянальнаму заканадаўству ў галіне
аховы гісторыка-культурнай спадчыны, але і разыходзяцца з міжнароднымі
нормамі і традыцыямі. "Я не разумею інвестараў, якія, не
ведаючы патрабаванняў заканадаўства, па су
...
Читать дальше »
|
Новости: