О клубе

Клуб был основан в 2003 г. энтузиастами, которые стали костяком организации и задали клубную тему (Русь 13 — 14 вв). Позже, осознав свой нравственный инфантилизм, в клуб вступило несколько человек из различных маргинальных движений, возжелавших хлебнуть средневековья и познать всю боль и красоту исторической реконструкции.

Состав клуба

Основное кредо клуба - не количество, а качество. На текущий момент клуб состоит из ? человек (в основном студенты и выпускники исторического факультета МГУ им. А.А. Кулешова). Наши двери всегда открыты для всех желающих приобщиться к реконструкции Средневековой Руси.

Наша жизнь

За более чем восьмилетний срок существования клуба мы приняли участие во множестве международных и белорусских исторических фестивалей living history, праздничных мероприятиях и съемках документальных и исторических кинолент и др.

Сезон 2011

Наравне с основным родом занятий клубом регулярно проводятся проакции. Характер которых не ограничен ни чем и ни кем. Это может быть все, что угодно от совместного плетения макрамэ, до похода на сельскую дискотеку в футболках с надписью «Бей Колхозников».

Новости сайта КИР "Могилёвская хоругвь"

Главная » 2010 » Август » 24 » Захар Шыбека напіша гісторыю сучаснага знішчэння Мінска
15:51
Захар Шыбека напіша гісторыю сучаснага знішчэння Мінска
Доктар гістарычных навук і найлепшы знаўца гісторыі Мінска збірае матэрыялы, якія стануць асновай для кнігі пра знішчэнне гістарычнага аблічча беларускай сталіцы ў нашы дні. Пра гэта ён паведаміў у эфіры ток-шоў "Выбор” на тэлеканале АНТ 23 жніўня. "Я падрабязна фіксую тую мадэрнізацыю і разбурэнні ў Мінску, каб напісаць кнігу пра тое, як мянялася гістарычнае аблічча горада ад сканчэння Другой сусветнай вайны да нашых дзён”, - распавёў доктар гістарычных навук, прафесар БДЭУ Захар Шыбека. Паводле ягоных слоў, тыя будаўніча-планіровачныя работы, якія адбываюцца ў Мінску цягам апошніх год, не адпавядаюць не толькі нацыянальнаму заканадаўству ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны, але і разыходзяцца з міжнароднымі нормамі і традыцыямі. "Я не разумею інвестараў, якія, не ведаючы патрабаванняў заканадаўства, па сутнасці, закопваюць грошы ў зямлю, - адзначыў Шыбека. - Рана ці позна прыйдуць сапраўдныя спецыялісты, якія ў адпаведнасці з Законам аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны 2006 года запатрабуюць ад іх не толькі зліквідаваць пабудаванае ў парушэнне закону, але і кампенсаваць урон і выдаткі”. Аўтар бестсэлераў пра гісторыю сталіцы "Мінск. Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада” і "Мінск 100 гадоў таму” (2007) ёсць адным з самых паслядоўных крытыкаў рэканструкцыі і ўладкавання гістарычнага цэнтра, якія ўжо паўтара дзесяцігоддзі ажыццяўляюць сталічныя ўлады. За гэты час пераважная большасць аўтэнтычных забудоў была знесена. Зніклі цэлыя вуліцы (Дзімітрава, Замкавая), а на іх месцы ў найлепшым выпадку з’явіліся муляжныя навабуды. Толькі ў 2008-2009 гадах у сталiцы зруйнавалi багата ўнiкальных помнiкаў Верхняга горада 18-19 стагоддзяў на Рэвалюцыйнай, Гандлёвай, Кiрылы i Мяфодзія, Камсамольскай, плошчы Свабоды, якiя мелi статус недатыкальных."Рэальна аднавіць гістарычнае аблічча ўжо немагчыма. Добра, калі ў Мінску захавалася каля двух соцень дамоў, якім больш за сто гадоў. Аднак і яны ў значнай ступені знаходзяцца ў перабудаваным выглядзе", - адзначаў Шыбека ў адным з ранейшых інтэрв’ю TUT.BY. Па словах гісторыка, цяперашняе кіраўніцтва горада разумее важнасць гістарычнай забудовы, аднак яно не лічыць, што старыя будынкі трэба захоўваць. "Таму існуе тэорыя, што старызну можна разбурыць, а на руінах пабудаваць больш прыгожую копію з сучасных матэрыялаў. Люді не разумеюць, што такіх муляжоў, як гатэль "Еўропа", можна пабудаваць колькі заўгодна, але ж турыстаў імі не зацікавіш” - запэўнівае найлепшы знаўца гісторыі сталіцы.
http://news.tut.by/194860.html
Кастусь ЛАШКЕВІЧ, ТUT.BY
Просмотров: 1633 | Добавил: horugva | Рейтинг: 0.0/0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Статистика сайта:

Ucoz top Каталог TUT.BY
Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Рекламка:

Команда профессионалов АРТАС-ТУР предлагает: - пляжный отдых в любом уголке мира - экскурсии по Беларуси, странам СНГ, Европе - доступный и достойный отдых в Крыму - обслуживание свадеб - скидки и специальные предложения для СТУДЕНТОВ Ждем Вас по адресу: г.Могилев. ул.Королева 20
тел.26 93 95, +375 29 101 9395, +375 29 107 9395, 
+ 375 29 546 93 95

Новости:

Rekonzilka:

Новости мира археологии:

Опрос на сайте:

Какую информацию на сайте вы хотелебы видеть?

Результат опроса Результаты
Все опросы нашего сайта Архив опросов
Всего голосовало: 15
Обсудить на форуме