У вёсцы Лучна археолагі два месяцы вывучалі пляцоўку пад будучую электрастанцыю. Двухмесячныя раскопкі ў вёсцы Лучна пад Полацкам завяршыліся знаходкамі блізу 15 манет і варажскага крыжа. Падчас экспедыцыі археолагі адкрылі сярэднявечную прыстань і два могільнікі розных эпох. У Беларусі раней знаходзілі толькі два варажскія крыжы. Адзін з іх цяпер знаходзіцца у дзяржаўнай калекцыі, іншы – у прыватнай. Таксама сярод знаходак пражскія грошы і дынарыі Вітаўта. Дарэчы, за адзін пражскі грош у часы ВКЛ можна было набыць курыцу. |
Новости: