О клубе

Клуб был основан в 2003 г. энтузиастами, которые стали костяком организации и задали клубную тему (Русь 13 — 14 вв). Позже, осознав свой нравственный инфантилизм, в клуб вступило несколько человек из различных маргинальных движений, возжелавших хлебнуть средневековья и познать всю боль и красоту исторической реконструкции.

Состав клуба

Основное кредо клуба - не количество, а качество. На текущий момент клуб состоит из ? человек (в основном студенты и выпускники исторического факультета МГУ им. А.А. Кулешова). Наши двери всегда открыты для всех желающих приобщиться к реконструкции Средневековой Руси.

Наша жизнь

За более чем восьмилетний срок существования клуба мы приняли участие во множестве международных и белорусских исторических фестивалей living history, праздничных мероприятиях и съемках документальных и исторических кинолент и др.

Сезон 2011

Наравне с основным родом занятий клубом регулярно проводятся проакции. Характер которых не ограничен ни чем и ни кем. Это может быть все, что угодно от совместного плетения макрамэ, до похода на сельскую дискотеку в футболках с надписью «Бей Колхозников».

Новости сайта КИР "Могилёвская хоругвь"

Главная » 2010 » Сентябрь » 7 » Пад Полацкам знайшлі сярэднявечную прыстань і крыж вікінгаў
12:54
Пад Полацкам знайшлі сярэднявечную прыстань і крыж вікінгаў
У вёсцы Лучна археолагі два месяцы вывучалі пляцоўку пад будучую электрастанцыю.

Двухмесячныя раскопкі ў вёсцы Лучна пад Полацкам завяршыліся знаходкамі блізу 15 манет і варажскага крыжа. Падчас экспедыцыі археолагі адкрылі сярэднявечную прыстань і два могільнікі розных эпох.


Раскоп

У Беларусі раней знаходзілі толькі два варажскія крыжы. Адзін з іх цяпер знаходзіцца у дзяржаўнай калекцыі, іншы – у прыватнай. Таксама сярод знаходак пражскія грошы і дынарыі Вітаўта. Дарэчы, за адзін пражскі грош у часы ВКЛ можна было набыць курыцу.


Манеты

Сёлетнія раскопкі самыя вялікія ў Беларусі за гэты год. Іх плошча склала 1130 квадратных метраў, распавёў Еўрарадыё кіраўнік экспедыцыі археолаг Марат Клімаў.

Клімаў: "У гэтым годзе мы капаем феадальны комплекс Лучна, які складаецца з некалькіх асобных комплексаў. Па першае, гэта феадальная сядзіба, якая існавала тут з XI па XVI стагоддзе і комплекс вясковых могілак. Таксама быў адкрыты грунтовы могільнік XIII стагоддзя".


Археолаг Марат Клімаў

Жыццядзейнасць сядзібы праходзіла ў некалькі этапаў, працягвае археолаг.

Клімаў: "Комплекс Лучна мае вялікае навуковае значэнне, бо на адным месцы мы можам назіраць розныя этапы існавання сядзібы. Кожны з могільнікаў завяршае пэўны этап жыцця на сядзібе. Першы этап быў завершаны на пачатку XIII стагоддзя. Гэтаму паспрыяў пажар праз ваеннае ўварванне. Хутчэй за ўсё тут ішлі міжусобныя войны паміж феадаламі. У XV стагоддзі пачынаецца другі этап жыццядзейнасці сядзібы. Забудовы знаходзяцца за 2 метры ад могілак. То бок людзі не ведалі, што жывуць поруч з пахаваннем".

Уладальнікі сядзібы ў Лучне актыўна займаліся міжнародным гандлем. Пра гэта сведчыць падводная прыстань, што была знойдзена ля Дзвіны побач з археалагічным комплексам. Гэта першы выпадак у археалогіі Беларусі, калі прыстань фіксуецца дакладна. У Дзвіне ля былой прыстані капальнікі знайшлі колькі манет. Як сцвярджае археолаг-аматар Аляксандр Мядзельскі, да апошняга часу ён не верыў у існаванне прыстані.

Мядзельскі: "Для мяне вялікае дзіва, што гэта прыстань. Мне падавалася, што гэта звычайны мыс. Першыя манеты, якія мы там знайшлі – паўгрош чаканцы Жыгімонта Старога і пражскі грош у некалькіх метрах ад прыстані. Пікам стала знаходка дынарыя Вітаўта, лепшага проста не магло быць".

Жыхары сядзібы былі заможныя, бо сярод знаходак трапляліся засцёжкі ад кнігаў і фрагменты рэйнскага керамічнага посуду.


Засцёжка ад кнігі

Дарэчы, раскопкі мелі аварыйны характар, бо у Лучне у хуткім часе можа пачацца будаўніцтва Полацкай электрастанцыі. Аднак даследаванне помніка яшчэ не завершана, адзначае Марат Клімаў:

"Яшчэ каля 2 тысяч квадратных метраў застаюцца недаследаванымі. Мы шчыра спадзяемся, што электрастанцыю не будуць будаваць у гэтым годзе. Тады мы зможам яшчэ адзін сезон пакапаць у Лучне".

На раскопкі былі мабілізаваныя значныя сілы. У розныя часы ў экспедыцыі працавала ад 30 да 100 чалавек. У ліпені тут капалі студэнты-практыканты, а ў жніўні валанцёры Полацкага археалагічнага легіёна.

У Лучне раскопкі вядуцца з 1998 года. У 2002 годзе знайшлі скарб у 222 срэбныя манеты, а ў 1999-м – баявы кісцень, аналагаў якому няма ў Беларусі.

Просмотров: 1504 | Добавил: horugva | Рейтинг: 0.0/0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Статистика сайта:

Ucoz top Каталог TUT.BY
Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Рекламка:

Команда профессионалов АРТАС-ТУР предлагает: - пляжный отдых в любом уголке мира - экскурсии по Беларуси, странам СНГ, Европе - доступный и достойный отдых в Крыму - обслуживание свадеб - скидки и специальные предложения для СТУДЕНТОВ Ждем Вас по адресу: г.Могилев. ул.Королева 20
тел.26 93 95, +375 29 101 9395, +375 29 107 9395, 
+ 375 29 546 93 95

Новости:

Rekonzilka:

Новости мира археологии:

Опрос на сайте:

Куда поедем следуещем году?

Результат опроса Результаты
Все опросы нашего сайта Архив опросов
Всего голосовало: 91
Обсудить на форуме