Канал АНТ працягвае захоўваць таямніцу вакол запланаваных на вясну здымкаў фільма "Вітаўт". Як паведаміла Еўрарадыё прэс-сакратар тэлеканала Таццяна Курбат, да гэтага часу ў іх няма афіцыйнага прэс-рэлізу, і таму ніякай інфармацыяй ні пра сцэнар, ні пра рэжысёра, ні пра акцёраў будучага фільма яна падзяліцца не можа. Але як стала вядома Еўрарадыё, верагодней за ўсё, здымаць фільм будзе рэжысёр Аляксей Раковіч. Праўда, канчаткова гэтае пытанне яшчэ не вырашана. Прычым менавіта з боку самога Раковіча. Пра гэта ён прызнаўся ў размове з Еўрарадыё. ЕРБ: "Будзеце вы здымаць гэты фільм ці гэтае пытанне яшчэ вырашаецца?" Аляксей Раковіч: "Так, пакуль вырашаецца". ЕРБ: "А вырашаецца кім: вамі ці заказчыкам?" Аляксей Раковіч: "Мной". ЕРБ: "І якія ў вас сумневы?" Аляксей Раковіч: "Якасць сцэнар ... Читать дальше » |
Новости: