О клубе

Клуб был основан в 2003 г. энтузиастами, которые стали костяком организации и задали клубную тему (Русь 13 — 14 вв). Позже, осознав свой нравственный инфантилизм, в клуб вступило несколько человек из различных маргинальных движений, возжелавших хлебнуть средневековья и познать всю боль и красоту исторической реконструкции.

Состав клуба

Основное кредо клуба - не количество, а качество. На текущий момент клуб состоит из ? человек (в основном студенты и выпускники исторического факультета МГУ им. А.А. Кулешова). Наши двери всегда открыты для всех желающих приобщиться к реконструкции Средневековой Руси.

Наша жизнь

За более чем восьмилетний срок существования клуба мы приняли участие во множестве международных и белорусских исторических фестивалей living history, праздничных мероприятиях и съемках документальных и исторических кинолент и др.

Сезон 2011

Наравне с основным родом занятий клубом регулярно проводятся проакции. Характер которых не ограничен ни чем и ни кем. Это может быть все, что угодно от совместного плетения макрамэ, до похода на сельскую дискотеку в футболках с надписью «Бей Колхозников».

Новости сайта КИР "Могилёвская хоругвь"

Главная » 2010 » Апрель » 18 » Здымаць "Вітаўта" будуць у Беларусі, Літве і Польшчы
13:35
Здымаць "Вітаўта" будуць у Беларусі, Літве і Польшчы
Канал АНТ працягвае захоўваць таямніцу вакол запланаваных на вясну здымкаў фільма "Вітаўт". Як паведаміла Еўрарадыё прэс-сакратар тэлеканала Таццяна Курбат, да гэтага часу ў іх няма афіцыйнага прэс-рэлізу, і таму ніякай інфармацыяй ні пра сцэнар, ні пра рэжысёра, ні пра акцёраў будучага фільма яна падзяліцца не можа. 

Але як стала вядома Еўрарадыё, верагодней за ўсё, здымаць фільм будзе рэжысёр Аляксей Раковіч. Праўда, канчаткова гэтае пытанне яшчэ не вырашана. Прычым менавіта з боку самога Раковіча. Пра гэта ён прызнаўся ў размове з Еўрарадыё.

ЕРБ: "Будзеце вы здымаць гэты фільм ці гэтае пытанне яшчэ вырашаецца?"

Аляксей Раковіч: "Так, пакуль вырашаецца".

ЕРБ: "А вырашаецца кім: вамі ці заказчыкам?"

Аляксей Раковіч: "Мной".

ЕРБ: "І якія ў вас сумневы?"

Аляксей Раковіч: "Якасць сцэнару. Зараз я працую са сцэнарыстам над тым, каб зрабіць яго яшчэ лепшым. Гэта ўсё, што пакуль магу сказаць вам".

Што тычыцца мовы, то, паводле яго словаў, сцэнар "Вітаўта" напісаны на "мяшанцы". Але ўдакладняць, на мяшанцы якіх моў хоча прымусіць сцэнарыст размаўляць князя Вітаўта і яго рыцараў, Раковіч не стаў.

Нягледзячы на тое, што пытанне з працай над фільмам пакуль не вырашана канчаткова, рэжысёр ужо прыглядаецца да акцёраў.

Аляксей Раковіч: "Ёсць думкі, "фішкі" наконт акцёраў. Магчыма, будуць запрошаныя літоўскія акцёры, можа - польскія. Скажам так: у фільме будуць вядомыя і старэйшым, і маладзейшым гледачам акцёры".

Што да ролі самога Вітаўта, то на яе прэтэндуюць ажно пяць выканаўцаў.

Аляксей Раковіч: "Пакуль ёсць пяць акцёраў-прэтэндэнтаў. І таму я пакуль не магу назваць ні прозвішчы іх, ні адкуль яны".

Цікавіўся рэжысёр і мясцінамі, дзе могуць праходзіць здымкі фільма, прысвечанага падзеям XV стагоддзя.

Аляксей Раковіч: "Вядома, Тракай, Мальбарк - будуць абавязкова здымкі ў гэтых месцах. У Беларусі, мабыць, будзем выкарыстоўваць Мірскі замак".

Пацікавілася Еўрарадыё, ці будуць, акрамя замкаў, у кадры іншыя гістарычныя адпаведнасці - напрыклад, герб "Пагоня".

Аляксей Раковіч: "Была "Пагоня" - і герб, вядома, будзе. Усё гістарычна дакладна будзе. Адна з мэтаў нашых - гістарычная дакладнасць гэтага фільма".

Праца над трохсерыйным фільмам, згодна з яго словамі, зойме не менш як паўгода. Верагодней - троху больш, але не нашмат: бо тэрміны, адпушчаныя заказчыкам на выраб кінапрадукцыі, абмежаваныя. А адна батальная сцэна Грунвальдскай бітвы зойме багата часу.

Як адзначае рэжысёр, дзесьці цягам тыдня ён канчаткова вызначыцца з тым, ці будзе працаваць над "Вітаўтам"

http://news.tut.by/167188.html

Просмотров: 862 | Добавил: horugva | Рейтинг: 0.0/0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Статистика сайта:

Ucoz top Каталог TUT.BY
Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Рекламка:

Команда профессионалов АРТАС-ТУР предлагает: - пляжный отдых в любом уголке мира - экскурсии по Беларуси, странам СНГ, Европе - доступный и достойный отдых в Крыму - обслуживание свадеб - скидки и специальные предложения для СТУДЕНТОВ Ждем Вас по адресу: г.Могилев. ул.Королева 20
тел.26 93 95, +375 29 101 9395, +375 29 107 9395, 
+ 375 29 546 93 95

Новости:

Rekonzilka:

Новости мира археологии:

Опрос на сайте:

Как вам новый дизайн сайта?

Результат опроса Результаты
Все опросы нашего сайта Архив опросов
Всего голосовало: 12
Обсудить на форуме