Нарэшце ёсць пэўнасць: арыгінал Статута Вялікага Княства Літоўскага вернецца ў Беларусь. На зварот Нацыянальнага банка з просьбай паспрыяць адгукнулася фінансавая кампанія "Альпары". Яна ахвяруе 30 тысяч даляраў. Менавіта столькі грошай бракавала да поўнай сумы. Прыватныя ахвярадаўцы дагэтуль сабралі 76 мільёнаў рублёў. Яшчэ 4500 даляраў унёс прыватны прадпрымальнік з Магілёва, які пажадаў застацца невядомым. Нарэшце, 100 тысяч расійскіх рублёў выдаў беларус з Расіі Павал Бераговіч — адзін з самых шчодрых мецэнатаў беларускай культуры. Ідэя студэнта-гісторыка Андрэя Радкова зрэалізавалася дзякуючы энэргіі маладога дырэктара Магілёўскага гістарычнага музея Аляксея Бацюкова. Нагадаем, што Музей гісторыі Магілёва абвясціў дабрачынную акцыю па зборы сродкаў для выкупу Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года, арыгінальнага выдання. Гэта важная гістарычная рэліквія — той вывераны закон узгадаваў у беларусах выключную законапаслухмянас ... Читать дальше » |
Новости: