17:02 БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА | |
Мае нататкі аб першым з'ездзе вучоных Беларусі не з'яўляецца ні формай журналісцкага паведамлення, ні
справаздачай аб выкананай працы. Размова пойдзе толькі аб асабістых уражаннях.
Шчыра скажу, што самым запамінальным момантам першага дня з'езду для мяне стаў момант узнагароджання ганаровай граматай Міністэрства адукацыі, што праводзіў сам міністр, наш былы рэктар, прафесар А.М.Радзькоў. Справа нават не ў самім узнагароджанні, што само па сабе вельмі прыемна, а ў прадстаўленай магчымасці ўзяць удзел у дыскусіі, да якой запрасіў удзельнікаў сустрэчы міністр адукацыі, аб шляхах развіцця універсітэцкай навукі і яе базавай складаючай - студэнцкіх навуковых даследаванняў. А.М.Радзькоў звярнуў увагу на тую прыкрую акалічнасць, што на сённяшні дзень універсітэты не маюць статусу навуковых установаў, існуюць і тэхнічныя праблемы ў маладых вучоных з абаронай, звязаныя з надзвычай фармалізаваным падыходам да зацверджання дысертацый з боку ВАКа. Нельга не пагадзіцца з міністрам адукацыі і ў тым, што універсітэцкі выкладчык не мае маральнага права выкладаць у студэнцкай аудыторыі, калі сам не практыкуе навуку, не мае ўласных навуковых напрацовак. Усімі удзельнікамі дыскусіі адзначалася пільная неабходнасць распрацоўкі інавацыйных навуковых праектаў. Навука і яе прыкладное значэннне, скарыстанне навуковых напрацовак у сучаснай беларускай штодзённасці - вось асноўны лейтматыў выступленняў удзельнікаў з'езду. Неабходна пры гэтым адзначыць, што належная ўвага была звернута і на неабходнасць развіцця гуманітарных навук: менавіта яны аказваюць істотны ўплыў на фарміраванне светапогляду, маральных арыенціраў, грамадзянскай пазіцыі, нацыянальнай свядомасці і патрыятызму у маладых грамадзянаў Беларусі. Хочацца верыць, што, нягледзячы на складанасці аб'ектыўнага і суб'ектыўнага характару, беларуская навука будзе развівацца, бо грамадства, пазбаўленае павагі да ведаў і ўласных культурных каштоўнасцяў, вырачана на стагнацыю і дэградацыю. І.А.Марзалюк, доктар гістарычных навук. | |
|
Новости: