Завершана поўнае факсiмiльнае перавыданне славутай газеты "Наша Нiва": выйшаў пяты том з нумарамi газеты за 1912-1915 i 1920 год. "Наша Нiва" - газета-легенда. Тады, у пачатку ХХ стагоддзя гэта быў не проста сродак масавай iнфармацыi, агiтацыi i прапаганды. Гэта быў асяродак беларушчыны, калыска новай беларускай культуры, калыска нашай дзяржаўнасцi. У гэтым пагаджаюцца ўсе гiсторыкi - без "Нашай Нiвы" не было б анi БНР, анi БССР. Магло не быць i самастойнай Беларусi. "Наша Нiва" - гэта фабрыка зорак. Купала, Колас, Багдановiч, Бядуля, Гарун, Гартны, Луцкевiчы, Гарэцкi, Уласаў, Ластоўскi... Гэтая кагорта нацыянальных класiкаў працавала i друкавалася ў адной-адзiнай газеце! Там складалася сучасная беларуская мова, нацыянальная свядомасць, беларуская думка. І вось нарэшце ў Мiнску выйшла апошняя, пятая частка факс ... Читать дальше » |
Новости: